Станцыі метро "Кастрычніцкая" і "Купалаўская" перакрылі

Падчас урагану, які наклаўся на гадзіну пік, з гарадскога транспарту працуе толькі метро. Аднак і яно не спраўляецца з наплывам пасажыраў. Як паведамляе nn.by, каля 18.10 спыніліся эскалатары, па гучнай сувязі пасажыраў папрасілі выходзіць з станцый. Новых пасажыраў пускаць перасталі.

Людзі змушаныя ісці да бліжэйшых станцый метро ў патрэбным ім кірунку.