Станіслаў Шушкевіч атрымае “Медаль Свабоды”
Такую ўзнагароду першаму кіраўніку незалежнай Беларусі вырашыў прысудзіць Фонд памяці ахвяр камунізму.
Арганізацыя штогод узнагароджвае “Медалём Свабоды” людзей, якія прадэманстравалі адданасць свабодзе і дэмакратыі, змагаліся супраць камунізму і ўсіх іншых форм тыраніі, інфармуе сайт Хартыі-97. Станіслаў Шушкевіч вядомы сваім актыўным удзелам у роспуску СССР і вывадзе ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі.
Чакаецца, што ўручэнне медаля адбудзецца ў канцы сакавіка.
Сярод лаўрэатаў узнагароды — Вацлаў Гавел, Папа Рымскі Ян Павал ІІ, Лех Валенса, Вітаўтас Ландсбергіс, Алена Бонэр.