Старшынём Партыі БНФ хоча стаць Васіль Раманаў
Гомельскі актывіст, які прысутнічае на з’ездзе ў Мінску, заявіў пра свой намер вылучацца на пасаду старшыні партыі.
Раманаў ужо выказаў сваю незадаволенасць тым, як фармуецца склад сойму партыі. Ён лічыць, што склад павінен фармавацца па рэгіянальных квотах, паведамляе БелаПАН.
Пакуль вылучэнне на пасады старшыні Партыі БНФ і яго намеснікаў у рамках з’езду не праходзіла. Чакаецца, што на кіраўніка арганізацыі будзе прэтэндаваць яе цяперашні лідар Аляксей Янукевіч.