Старшыня АБСЕ: Такая палітычная сітуацыя ў Беларусі
Літва не змагла ўгаварыць улады Беларусі адмовіцца ад рашэння пра закрыццё офіса АБСЕ ў Мінску.
Пра гэта заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Вільні старшыня АБСЕ, міністр замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, перадае DELFI.
Ён паведаміў, што віцэ-міністр замежных справаў Літвы Эвалдас Ігнатавічус ездзіў у якасці спецыяльнага прадстаўніка ў Мінск. Там віцэ-міністр спрабаваў пераканаць беларускіх калег, што ў інтарэсах самой Беларусі мець прадстаўніцтва АБСЕ, паколькі гэтая арганізацыя працуе ў розных сферах – спрыяе эканамічнаму развіццю, развіццю прававой дзяржавы, стварэнню грамадзянскай супольнасці.
"Было зроблена ўсё магчымае, але атрымалася тое, што атрымалася. Такая палітычная сітуацыя ў Беларусі. Паводле практыкі АБСЕ, у краін-удзельніц ёсць права адмовіцца", - адзначыў Ажубаліс.