Старшыня ЕС: Мы павінны падтрымаць грамадзянскую супольнасць у Беларусі
Спрашчэнне візавага рэжыма для грамадзянаў Беларусі пазітыўна ацэньваецца кіраўніцтвам Еўрасаюза.
Пра гэта прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ заявіла пасля сённяшняй сустрэчы ў Вільні са старшынёй Еўрапейскага саюза Херманам ван Рампеем.
"Абмяркоўвалася нашая прапанова ў сувязі з палягчэннем візавага рэжыма ў Еўропу для грамадзянаў Беларусі. Такі ліст я напісала прэзідэнту, і гэты працэс зрушыўся, ён быў пазітыўна ацэнены ў ЕС і прэзідэнтам", — сказала Грыбаўскайтэ падчас прэс-канферэнцыі.
Кіраўнік ЕС у сваю чаргу заявіў: "Мы павінны падтрымаць грамадзянскую супольнасць у Беларусі. Удзел Літвы ў нашай палітыцы ў гэтай галіне вітаецца".
У сярэдзіне студзеня прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ накіравала лісты кіраўнікам ЕС, у якіх заклікала шукаць магчымасць найхутчэйшага спрашчэння візавага рэжыму для грамадзянаў Беларусі, нагадвае ELTA.