Старшыня Мінаблвыканкаму падтрымаў Міхалевіча

Ён заявіў, што пачатак эксперыменту будзе ў Слуцку. У гэтым горадзе плануецца на два месяцы забараніць продаж пладова-ягадных вінаў. Потым эксперымент распасюдзіцца па ўсёй вобласці, перадае БелаПАН.


Батура паведаміў, што кіраўніцтва вобласці вядзе перамовы з Грузіяй пра стварэнне ў вобласці прадпрыемства па розліве вінаградных вінаў. 


Нагадаем, што з ідэяй забараніць продаж пладова-ягадных вінаў выступіў кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч. Забарону на продаж такога віна ён уключыў нават у сваю перадвыбарную праграму.