Старшыня ПАСЕ: Аснова дыялогу — вызваленне палітвязняў
Выступаючы сёння на адкрыцці сесіі Парламенцкай асамблеі СЕ, старшыня ПАСЕ Меўлют Чавушоглу заявіў, што верыць у дасягненне прагрэсу шляхам дыялогу з Беларуссю.
"Але гэты дыялог наўрад ці можа мець месца, калі людзі знаходзяцца ў турме па палітычных матывах. Кандыдаты ў прэзідэнты і праваабаронцы сёння ў зняволенні, стан здароўя многіх з іх дрэнны. Яны павінны быць адпушчаныя неадкладна — гэта тая аснова, на якой мы зможам працягнуць нашы адносіны ", — паведамляе прэс-служба ПАСЕ.