Стратных прадпрыемстваў у Баранавічах становіцца больш
Сёлета ў параўнанні з мінулым годам іх колькасць павялічылася на 42%.
Зараз такіх прадпрыемстваў у Баранавічах сямнаццаць, паведаміла на паседжанні Гарвыканкама начальнік упраўлення эканомікі Раіса Уласовіч. Больш за ўсё стратных прадпрыемстваў у будаўніцтве -- 6. У лік стратных таксама патрапілі вадаканал, гатэль “Камсамольскі” і лазня.
Між тым, у Беларусі ў цэлым колькасць стратных прадпрыемстваў паменшылася з 703 да 679-ці.