Стаў вядомы ўладальнік Кубка Гагарына (відэа)

У шостым матчы фінальнай серыі дынамаўцы абыгралі ў Чалябінску ў авертайме мясцовы "Трактар" з лікам 3:2 (0:1, 2:0, 0:1, 1:0). Выніковы лік стаў 4:2 на карысць маскоўскай каманды.

Беларус Андрэй Касціцын, які выступае за "Трактар" адзначыўся ў апошнім паядынку галявой перадачай.

Нагадаем, што мінскае "Дынама" сёлета не здолела прабіцца ў плэй-оф.

Фота — ИТАР-ТАСС