Стаў вядомы самы папулярны чалавек у Twitter
Колькасць падпісчыкаў на паведамленні амерыканскай поп-спявачкі Лэдзі Гага ў гэтай сацыяльнай сетцы перавысіла 20 мільёнаў.
Другое месца дасталося выканаўцу Джасціну Біберу, якога чытае больш за 18 мільёнаў карыстальнікаў Twitter. Трэцяя пазіцыя ў спявачкі Кэці Пэры з 15 мільёнамі падпісчыкаў.
ИТАР-ТАСС нагадвае, што Лэдзі Гага таксама карыстаецца вялізнай папулярнасцю і ў іншай сацыяльнай сетцы — Facebook, дзе колькасць яе фанатаў набліжаецца да 50 мільёнаў. У адрозненне ад многіх зорак шоў-бізнэсу, спявачка сама піша ў свае блогі ў сацыяльных сетках.