Стаўка рэфінансавання Нацбанка — 43% гадавых

Як тлумачыць упраўленне інфармацыі Нацбанка, у апошнія месяцы назіраюцца "ўстойлівыя пазітыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы". Інфляцыйныя працэсы замарудзіліся, рост спажывецкіх цэн у снежні 2011 года — студзені 2012 года знізіўся да ўзроўню прыкладна 2% у месяц.

Змяншэнне стаўкі рэфінансавання заклікана знізіць крэдытную нагрузку на пазычальнікаў.

Далейшая дынаміка стаўкі рэфінансавання будзе залежаць ад сітуацыі ў грашова-крэдытнай сферы і эканоміцы ў цэлым. Паводле прагнозаў урада, да канца года стаўка рэфінансавання можа знізіцца ўдвая.

БелаПАН
нагадвае, што на працягу 2011 года стаўка рэфінансавання павялічвалася 12 раз, апошнім разам — 12 снежня, з 40 да 45% гадавых.