The Strokes пачалі працу над новым альбомам
Пра гэта паведаміў бацька гітарыста нью-ёркскага гутра.
Па словах Альберта Хаманда, вядомага музыкі і бацькі Альберта Хаманда малодшага, гітарыста The Strokes, якія перадае часопіс NME, гурт сапраўды цяпер працуе над сваім пятым студыйнам альбомам. Сын прызнаўся бацьку, што тое, што яны цяпер робяць са сваім сябром, гукарэжысёрам і прадзюсерам, сапраўды неверагоднае!
Нагадаем, што пасля выхаду ў 2011 годзе альбома “Angles” наступныя пласцінкі The Strokes былі пад пытаннем, бо ў камандзе існаваў канфлікт, у выніку якога фронтмэн каманды Джуліан Касабланкас нават запісваў свае вакальныя партыі асобна ад астатняга гурта.
Па інфармацыі Gigwise, The Strokes пацвярджаюць, што працуюць над новым альбомам, праўда, іншай інфармацыі пра яго пакуль няма.
Фота: 1songday.com