Строс-Кан пакідае пасаду кіраўніка МВФ
Дамінік Строс-Кан праінфармаваў кіраўніцтва арганізацыі пра намер пакінуць сваю пасаду, гаворыцца ў паведамленні, змешчаным на сайце МВФ.
Строс-Кан заявіў пра сваю невінаватасць ў заведзенай супраць яго крымінальнай справе, паведамляе РИА Новости
Нагадаем, фінансіста і палітыка Строс-Кана, які з'яўляецца адным з магчымым кандыдатаў у прэзідэнты Францыі, затрымалі 14 траўня ў ЗША на падставе заявы пакаёўкі гасцініцы Sofitel, якая звярнулася ў паліцыю са скаргай на сэксуальны гвалт з боку высокапастаўленага пастаяльца.
"Я жадаю абараніць гэту арганізацыю (МВФ), якой я служыў з гонарам і адданасцю, і асабліва - асабліва - я жадаю накіраваць усе свае сілы, увесь свой час і ўсю сваю энергію на тое, каб даказаць сваю невінаватасць", - гаворыцца ў заяве Строс-Кана.