Студэнтам брэсцкага “палітэху” вернуць “курылкі”

Калі тэрыторыю ўніверсітэту абвясцілі зонай без тытуню, студэнтам даводзілася паліць абы-дзе вакол навучальнай установы. У тым ліку, курцы збіраліся ў дварах прылеглых жылых дамоў. На гэта сталі скардзіцца мясцовыя жыхары ў розныя гарадскія інстанцыі.

Нарэшце адміністрацыя Маскоўскага раёна Брэста адрэагавала на скаргі, паведамляе партал "Віртуальны Брэст". Жыхарам далі пісьмовы адказ, што рэктару ўніверсітэта прадпішуць абсталяваць месцы для палення студэнтаў на тэрыторыі ВНУ.

Фота — virtual.brest.by