250 студэнтаў Акадэмі музыкі эвакуявалі з інтэрната
Прычынай стаў пажар, які адбыўся ўвечары 19 лютага ў будынку на вуліцы Кісялёва, 61.
Як распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі, прычынай пажару стала недагледжаная свечка ў нумары, які займалі кітайскія студэнты.
Навіцкі: "У 20.20 19 лютага ў МНС ад вахцёра паступіла паведамленне пра загаранне ў жылым пакоі на трэцім паверсе дзевяціпавярховіка — інтэрната Беларускай акадэміі музыкі па вуліцы Кісялёва. У выніку пажару пашкоджаная маёмасць у тамбуры блока. Гэта асабістыя рэчы, шафка для захоўвання абутку, дзвярныя шулы, дзвярное палатно на плошчы 4 квадратныя метры, а таксама пашкоджанае пластыкавае пакрыццё столі ў калідоры".
Выратавальнікі эвакуявалі каля 250 чалавек, пажар пагасілі за 15 хвілінаў. Пацярпела толькі адна дзяўчына-кітаянка: яна атруцілася дымам і трапіла ў шпіталь.