Студэнтаў на месца ў інтэрнаце выбера камп'ютар

Яна будзе кантраляваць працэс засялення ад пастаноўкі на чаргу і да аплаты за пражыванне ў інтэрнаце. Першым такі эксперымент правядзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Па словах метадысткі студэнцкага гарадка БДУ Настассі Кацэвіч, праграма дазволіць пазбегнуць памылак пры засяленні студэнтаў у інтэрнаты.  
Кацэвіч: "Аўтаматычна выбудоўваецца чаргу ў залежнасці ад тых ільгот, якімі валодае студэнт, ад яго навуковых дасягненняў. Акрамя таго, супрацоўнікі службы засялення могуць паглядзець на любым факультэце парадак чарговасці і правільнасць засялення. Такая праграма дазваляе пазбегнуць тэхнічных памылак — памылак друку, засялення ў адзін пакой хлопчыкаў і дзяўчынак".