Студэнцкія інтэрнаты падзеляць на цэнавыя катэгорыі
Плата за пражыванне ў студэнцкіх інтэрнатах будзе дыферэнцыяванай — ад адной да трох базавых велічыняў.
Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік. На яго думку, было б справядліва аплочваць пражыванне ў інтэрнаце ў адпаведнасці з узроўнем яго камфартабельнасці. Чыноўнік кажа, што пражыванне ў пяцімесцавым блоку з двух пакояў, у якім ёсць і кухня, і санвузел, цяпер будуць каштаваць 105 тысяч (3 базавыя велічыні).
Пражыванне ў інтэрнатах з нізкім узроўнем камфартабельнасці абыйдзецца 35 тысяч рублёў (1 базавую велічыню), у інтэрнатах другога ўзроўня — ўдвая болей.
Дарэчы, як стала вядома Еўрарадыё, у інтэрнатах БДУ падобная розніца ў аплаце існуе ўжо некалькі гадоў.