Студэнты адзначаць сёння Таццянін дзень
На пастсавецкай прасторы ён лічыцца неафіцыйным Днём студэнта.
У 1755 годзе расійская імператрыца Елізавета падпісала ў гэты дзень указ аб стварэнні Маскоўскага універсітэту. Дагэтуль 25 студзеня быў вядомы толькі як дзень хрысціянскай святой Таццяны Рымскай.
Першапачаткова Таццянін дзень адзначаўся выключна як свята Маскоўскага універсітэта, аднак пазней распаўсюдзіўся і на іншыя ВНУ.
Нагадаем таксама, што міжнародны Дзень студэнта адзначаецца 17 лістапада ў гонар антынацысцкіх пратэстаў у Празе. Яны прайшлі у 1939 годзе. У выніку выступленняў былі арыштаваныя і сасланыя ў канцлагеры больш за 1200 чалавек.