Стынг зноў праспявае ў Мінску 27 чэрвеня

Хіты Стынга прагучаць у новай сімфанічнай аранжыроўцы. Сэт-ліст Symphonicity, сфармаваныя адмыслова для цяперашняга гастрольнага тура, уключае хіты гурта The Police, салістам якога быў Стынг, а таксама кампазіцыі, створаныя за час яго сольнай кар’еры — “Englishman in New York", "Fragile", "Russians", "If I Ever Lose My Faithin You", "Fields Of Gold", "Desert Rose".

Упершыню Стынг выступіў для беларускай публікі ўвосень 2010 года, нагадвае БЕЛТА.