Суд адхіліў касацыю кіроўцы Porsche

Як піша сайт auto.onliner.by, кіроўца цалкам прызнаў сваю віну. Што праўда, сам ён на судовым паседжанні не прысутнічаў, бо дагэтуль знаходзіцца пад вартай.

Абвінаваўца настойваў на ранейшай пазіцыі. Абарона прасіла змякчыць прысуд — прызначыць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. Сваякі загінулага не пярэчылі супраць гэтага.

Аднак суд пакінуў прысуд у сіле, адхіліўшы касацыйную скаргу.

Нагадаем, што суд прызначыў Андрэю Забабуру 4 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення. Таксама на 5 гадоў ён пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі.

Фота — auto.onliner.by