Суд над Андрэем Пачобутам працягнецца ў пятніцу

Сёння былі дапытаныя эксперты, якія рабілі моўную экспертызу выказванняў Пачобута, — загадчык абласнога аддзела ідэалогіі Павел Скрабко і прэс-сакратар аддзела Віктар Жалезняковіч, а таксама загадчык кафедры рускай філалогіі Гродзенскага універсітэта Аляксей Нікіцевіч. 


Абарона Пачобута заявіла на пятніцу 15 сведкаў. Па словах адвакатаў, журналіст крыху прастыў, але трымаецца ў добрым настроі.