Суд над беларусамі ў Лівіі працягнецца 1 траўня
Грамадзян Беларусі, а таксама Украіны і Расіі, судзяць як наёмнікаў. Іх абвінавачваюць у супрацоўніцтве з рэжымам былога кіраўніка краіны Муамара Кадафі.
Нагадаем, на мінулым тыдні МЗС Беларусі заявіў, што будзе дамагацца апраўдання дваіх беларусаў і вяртання іх на радзіму. Нібыта, гэтыя людзі знаходзяцца пад судом у Лівіі па абвінавачванні, якое не адпавядае рэчаіснасці. МЗС сцвярджае, што яны падпісалі індывідуальныя кантракты для абслугоўвання грамадзянскіх аб'ектаў у Лівіі і паехалі туды на сваю рызыку, не паведаміўшы пра гэта ўладам Беларусі.
Фота — topwar.ru