Суд над брэсцкім актывістам перанесены чацвёрты раз
Пракурор папрасіў час, каб змяніць фармулёўку абвінавачання. Праваабаронцы мяркуюць, што фармулёўка стане больш жорсткай.
Суддзя Брэсцкага раённага суда Мікалай Сенька заявіў, што час наступнага пасяджэння ў справе Віталя Каўша будзе аб’яўлены дадаткова.
Нагадаем, брэсцкага грамадскага актывіста вінавацяць у тым, што ён у траўні мінулага года дапамагаў васьмярым індусам у спробе прайсці па канаце над кантрольна-следавай паласой беларуска-польскай мяжы каля Брэста. Між тым увосень у сеціве з'явіўся відэаролік, дзе двое з дэпартаваных індусаў з паказам пашпартоў кажуць, што ў Брэсце іх змусілі ўзвесці паклёп на незнаёмых людзей.
Нагадаем, перад Новым годам суды ў справе Віталя Каўша адкладваліся тры разы.
Фота — knews.kg