Суд над Кастусём Шыталем перанеслі на 17 кастрычніка

Карэспандэнта сайта Westki.info затрымалі 7 кастрычніка на дарозе ў Дзісну. Ён накіроўваўся туды, каб зрабіць рэпартаж пра Народны сход. Кастуся Шыталя абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і адвезлі ў Мёрскі РАЎС, дзе ён правёў за кратамі ўсе выходныя.

Сёння яго пачалі судзіць, але супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія былі сведкамі, блыталіся ў паказаннях. Мяркуецца, што праз тыдзень у судзе выступяць іншыя сведкі.