Суд над Каваленкам працягнецца 24 лютага ў 10 гадзін
Сённяшняе паседжанне доўжылася амаль да 19 гадзінаў.
Апошняй сёння дапытвалі жонку падсуднага Алену Каваленку, паведамляе Радыё "Свабода". Яна заявіла ў судзе, што міліцыянты ўвесь час ціснулі на іх сям’ю. Жонка заклікала Сяргея Каваленку піць ваду.
Алена прасіла суддзю выклікаць "хуткую дапамогу" для мужа, але тая адмовілася. Па словах Алены, падчас судовага допыту паміж ёй і мужам стаў канвойны, і яны нават не змаглі сустрэцца вачамі з Сяргеем.
Заўтра чакаецца таксама допыт сведкаў.