Суд над "Народнай Воляй" перанесены на 17 траўня
Гэта зроблена па просьбе галоўнага рэдактара выдання Іосіфа Сярэдзіча.
На пачатку суда ён звярнуўся да суддзі з просьбай пра перапынак. Прычынай, паведамляе Радыё "Свабода", стала тое, што абаронца Гары Паганяйла не паспявае прыехаць з камандзіроўкі.
Нагадаем, сёння ў Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі павінна было прайсці судовае паседжанне па пазове Міністэрства інфармацыі. Яно хоча спыніць выхад недзяржаўнай газеты "Народная воля". Паседжанне афіцыйна мела статус "падрыхтоўчага".
Новае паседжанне перанесенае на 17 траўня.