Суд над нацболам Яўгенам Контушам працягнецца 9 снежня
Лідара аргкамітэту па стварэнні Нацыянал-бальшавісцкай партыі Беларусі судзяць за тое, што ён у мінулыя выходныя абліў локшынай будынак БТ.
Яўгену Контушу выставілі абвінавачанне ў дробным хуліганстве. Сёння на судзе супраць яго сведчылі супрацоўнікі службы аховы будынка Белтэлерадыёкампаніі. У інтэрв’ю БелаПАН актывіст распавёў, што сведкі блыталіся ў сваіх паказаннях. На відэаздымцы бачна, што Контыша няма сярод удзельнікаў гэтай акцыі. Да таго ж сведкі няправільна далі апісанне чалавека, які выліў на ўваход у будынак вядро з локшынай.
Раніцай 3 снежня трое маладых людзей прыйшлі да будынку БТ на вуліцы Макаёнка ў Мінску. Яны выплюхнулі вядро з локшынай і раскідалі ля ўваходу ўлёткі. Маладыя людзі выклалі ў інтэрнэт відэа і назваліся нацыянал-бальшавікамі.