Суд над Сяргеем Каваленкам перанеслі на 12 студзеня
Віцебскага актывіста Касерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ вінавацяць у дробным хуліганстве.
Як інфармуе БелаПАН, міліцыянты заяўляюць, быццам Каваленка аблаяў матам супрацоўнікаў дэпартамента выканання пакаранняў. Гэта ж ставяць яму ў віну як парушэнне рэжыму адбыцця пакарання.
Паседжанне па справе Каваленкі пачалося 28 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебску. Палітычны актывіст запатрабаваў выклікаць сведку — аднаго з міліцыянтаў. Але гэтага сведку міліцыя не магла знайсці, таму паседжанне адклалі на два тыдні.
Дарэчы, Каваленка трымае галадоўку пратэсту супраць свайго затрымання. Ён пачаў яе 19 снежня. У суд яму выклікалі хуткую дапамогу, аднак міліцыянты не пусцілі лекараў да вязня.