Суд разгледзіць скаргу абаронцы Уручча

Леаніда Мажальскага прызналі вінаватым у парушэнні трох артыкулаў Адміністрацыйнага кодэксу і паказалі пяццю суткамі арышту і штрафам у 2 мільёны рублёў. Адміністрацыйны арышт Мажальскі адбыў у ізалятары на Акрэсціна. Яго адвакат Вольга Безбародкіна падала касацыйную скаргу на такое рашэнне суда, інфармуе Радыё Свабода.

Намеснік старшыні жыллёва-будаўнічага кааператыву Леанід Мажальскі — актыўны сябра ініцыятыўнай групы супраць ушчыльнення Уручча. Абвінавачанні тычацца падзеяў 4 і 5 ліпеня ў скверы, дзе пачалі будаваць дом для спецназу.

Будаўнічы канфлікт ва Уруччы цягнецца не першы год. Жыхары сталічнага мікрараёну пратэстуюць супраць будоўлі дамоў на вуліцах Шугаева і Русіянава. Мінскія гарадскія ўлады тлумачаць жыхарам, што будаўніцтва ідзе ў рамках “ушчыльнення” мікрараёну.