Суд у Любліне адмовіўся аддаваць беларуса на радзіму
Прадпрымальнік Аляксандра К. лічыць, што ўлады Беларусі пераследуюць яго за апазіцыйную дзейнасць ягонага бацькі.
Як паведамляе Радыё "Свабода", суд, у дадатак да крымінальна-працэсуальных аспектаў, высвятляў, ці сапраўды ў Беларусі выконваюцца правы чалавека. Ён прыйшоў да высновы, што працэс у гэтай справе сведчыць аб прадузятасці беларускага правасуддзя. Рашэнні, якія прымаліся адносна Аляксандра К., не ўтрымліваюць ні доказаў, ні матываў.
Справа аб экстрадыцыі Аляксандра К. у Беларусь цягнецца з пачатку 2007 году. Яна адна з самых доўгіх у сваім родзе ў Польшчы. Беларускі бок падазрае прадпрымальніка ў махлярстве: нібыта ён на падставе падробленых дакументаў збіраўся перавозіць тавары праз польска-беларускую мяжу без выплаты пошлін і падаткаў.
Цяпер Аляксандр К. мае бізнэс у Польшчы і жыве ў горадзе Бяла Падляска. Яго экстрадыцыя надалей залежыць ад суда ў Любліне.