Судовыя лекары прызналі Андэрса Брэйвіка бессвядомым
Паводле лекарскіх высноваў, нарвежскі тэрарыст не можа паўстаць перад судом.
Як паведамляюць інфармагенцтвы, псіхіятры Сюннэ Серхейм і Тургейр Хусбю правялі з падсудным больш за дзясятак сустрэчаў. Іх высновы занялі 230 старонак. У справаздачы гаворыцца, што нездаровы стан Брэйвіка выявіўся як падчас падрыхтоўкі і правядзення тэрактаў, так і ў зносінах з лекарамі.
Высновы псіхолагаў павінна ўхваліць судовая медкамісія. Аднак пракуратура тэарэтычна можа запатрабаваць наняць іншых экспертаў і зрабіць яшчэ адно абследаванне наконт адэкватнасці Брэйвіка.
Раней паведамлялася, што, калі тэрарыст будзе прызнаны неадэкватным, яго накіруюць на прымусовае лячэнне.