Сулейман Керымаў адмовіўся купляць "Беларуськалій"?
Расійскі вытворца калійных угнаенняў ААТ "Уралкалій" адмовіўся купляць акцыі "Беларуськалія".
Пра гэта паведамляе АФН са спасылкай на расійскі тэлеканал РБК-ТВ.
Пра тое, што "Уралкалій" не плануе купляць беларускае прадпрыемства, паведаміла таксама агенцтва Reuters са спасылкай на ананімнага буйнога акцыянера расійскай кампаніі. Па яго словах, перамовы не вядуцца і наогул ёсць вялікія сумневы ў такой здзелцы.
Раней паведамлялася, што "Уралкалій" гатовы купіць кантрольны пакет (50%+1 акцыя) "Беларуськалія". Удзельнічаць у фінансаванні гэтай здзелкі збіраўся Ашчадны банк Расіі. "Уралкалій" належыць расійскаму алігарху Сулейману Керымаву.
Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка ацаніў цалкам актывы "Беларуськалія" ў 30 мільярдаў долараў.
Фота:udf.by