Супер-гол Міхаіла Грабоўскага: беларус закінуў шайбу галавой (відэа)

Міхаіл Грабоўскі закінуў 26-ю шайбу ў цяперашнім сезоне НХЛ і быў прызнаны 2-й зоркай у матчы Таронта супраць Філадэльфіі. Аднак каманда беларуса прайграла з лікам 2:3.

Свой кур’ёзны гол Грабоўскі забіў у сярэдзіне другога перыяду. Капітан Таронта шчоўкнуў па варотах саперніка, але шайба на вялікай хуткасці патрапіла ў галаву беларуса і зрыкашэціла прама ў сетку.

Нягледзячы на рассячэнне лба Міхаіл мужна дагуляў матч да канца. Цяпер у скарбонцы лідара беларускага дэсанта ў НХЛ 51 бамбардзірскі бал (26 галоў і 25 перадач). У Андрэя Касціцына 38 ачкоў, у яго брата Сяргея – 35, а на рахунку абаронцы Руслана Салея 1 трапная шайба і 8 галявых перадач.