Супраць Сяргея Рыжова ініцыявалі следчую праверку
Віцебскі дэпартамент папярэдніх расследванняў апытвае сваякоў і знаёмых экс-прэтэндэнта на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах.
Прычынай праверкі стаў заклік распачаць агульнанацыянальны страйк, лічыць Рыжоў. 28 чэрвеня да яго ў кватэру прыйшоў супрацоўнік Першамайскага РАУС, які апытаў маці, сястру і пляменніцу ініцыятара страйку, паведамляе “Радыё Свабода”. Сяргея Рыжова на той час дома не было, але сваякі распавялі, што міліцыянт не паказаў ніякага дакумента, каб падцвердзіць неабходнасьць апытання. Яго цікавіла, ці падключаны ў кватэры інтэрнэт і ці ведаюць сваякі пра заклікі Сяргея Рыжова да агульнабеларускага бестэрміновага страйку.