Супрацоўнікі стадыёна Нёман: “Гэты сабака залез да нас праз дзірку”
Новая зорка байнэту аказалася нічыйным сабакам ( +відэа пікантнага моманту).
Супрацоўніца комплексу “Нёман”: “Гэта ён выпадкова забяжаў праз плот. Платы самі ведаеце якія, пралезе любы сабака. Ніхто яго не забіраў, тут выгналі і ён выбег кудысці”.
Нагадаем, 27 чэрвеня падчас хатняга матчу гродзенскага “Нёмана” з “БАТЭ” сабака невядомай пароды нагадзіў у штрафной гродзенцаў.
Дарэчы, падчас гульні чэмпіянату Еўропы Францыя-Украіна вядомы каментатар Уладзімір Навіцкі нібы прадбачыў хуткае з'яўленне гарадзенскага сабакі на футбольным полі...