Сусед скраў у суседа 12 пляшак спіртнога
Пакуль гаспадара не было дома, мужчына залез у акно і выкраў 8 бутэлек гарэлкі і 4 літровых бутэлькі піва. Рваспачатая крымінальная справа.
З заявай аб згубе алкагольнай маёмасці ў міліцыю звярнуўся 58-гадовы жыхар в. Падлясейкі Баранавіцкага раёна, перадае intex-press.
Меркаванага зламысніка міліцыянты затрымалі менш чым праз суткі. Ім аказаўся 45-гадовы аднавясковец заяўніка. Па словах праваахоўнікаў, выкрадальнік ведаў, за чым лезе, і нічога, акрамя спіртнога, яго не цікавіла.
19 красавіка ў дачыненні да аматара чужога спіртнога распачалі крымінальную справу паводле арт. 205 КК РБ (крадзеж). Дарэчы, як высветлілася, пацярпелы незаконна прадаваў у вёсцы алкагольныя напоі, што і навяло падазраванага на думку ўзяць "алкагольны банк".