Сусветны банк працягвае дапамагаць Беларусі

Акрамя гэтага, Сусветны банк абяцае абмеркаваць магчымасць падрыхтоўкі новай стратэгіі па Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў лісце дырэктара аддзела Беларусі, Малдовы і Украіны Сусветнага банка Чымяо Фана беларускаму прэм'ер-міністру Міхаілу Мясніковічу, паведамляе “Інтэрфакс”.

Сусветны банк таксама пацвердзіў гатоўнасць аказваць дапамогу Нацыянальнаму агенцтву па інвестыцыях і прыватызацыі.

Як паведамлялася, на сустрэчы з Чымяо Фанам ў ліпені Мясніковіч прапанаваў Сусветнаму банку актывізаваць працу па падрыхтоўцы новай краінавай стратэгіі па Беларусі. Папярэдняя завяршылася ў ліпені 2011 года.