Сваякі шукаюць згубленага
2 ліпеня (субота) 2011 года ў лесе згубіўся мужчына сталага веку Іван Іванавіч Гігевіч, 1940 года нараджэння.
Ён пайшоў у лес у ягады і каля 11 гадзінаў раніцы згубіўся каля Барысава, недалёка ад вёскі Чырвоны Кастрычнік (Красный Октябрь) і дачы "Белае балота".
Прыкметы: невысокага росту, сівы, быў апрануты ў зялёную куртку, шэрыя штаны, гумавыя боты.
Сваякі просяць неабыякавых адгукнуцца: патрэбныя валанцёры і любая дапамога ў пошуках. Звязацца з роднымі зніклага можна праз тэлефон (029) 650-65-56 (сын Ілля).