Свята пісьменства пакінула ганцаўчан без прыбіральняў
Падчас падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства ў Ганцавічах нечакана знеслі грамадскую прыбіральню каля Дома культуры.
Другая, каля кінатэатра, стаіць цяпер без вокнаў і дзвярэй. І калі ганцаўчане аказваюцца ў цэнтры горада, яны вымушаныя заходзіць у кусты ці пад’езды дамоў, адзначае газета“Ганцавіцкі час”. Грамадскія прыбіральні ў горадзе ёсць толькі на вакзалах і на базары.