Святар: удар маланкі ў сабор Святога Пятра — містыфікацыя (відэа)
Гэта адбылося 11 лютага, калі Папа Рымскі Бенедыкт XVI аб'явіў пра свой сыход.
Генеральны сакратар Канферэнцыі каталіцкіх епіскапаў Расіі, святар Ігар Кавалеўскі заклікаў не займацца містыфікацыямі і не звязваць удар маланкі з гэтай падзеяй.
"Эмацыйна гэта ўражвае, але я не веру ў танныя містыфікацыі", — цытуе словы Кавалеўскага РІА "Новости".
Фота — ЕРА