Сякера застаецца папулярным сродкам для "разборак"

Мясцоваму жыхару выставілі абвінавачанне ў двайным забойстве. Ён ужываў алкаголь у кампаніі знаёмых мужчын. Пазней яны пасварыліся. Абвінавачаны дачакаўся, калі мужчыны заснулі, узяў сякеру і наносіў абухом удары па галовах сабутэльнікаў. Абодва памерлі на месцы, інфармуе сайт delfi.lv.

Нагадаем, нядаўна жахлівы выпадак здарыўся ў індыйскім штаце Чхацісгарх. Раз'юшаны 35-гадовы мясцовы жыхар раптоўна накінуўся на сваіх суседзяў і пасёк насмерць чатырох жанчын і пяцёх дзяцей.

У Слуцку сёлета мужчына з сякерай абрабаваў краму, некалькі разоў стукнуў сякерай па руцэ прадавачцы. А ва Украіне летась 17-гадовы юнак напаіў ката адэкалонам, а пасля... адсёк яму галаву.