Сямашка: Будучае пакаленне будзе лепей жыць
ВУП Беларусі ў бягучай пяцігодцы павінен прырастаць штогод на 10%.
Аб гэтым заявіў сёння ў Мінску першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, уручаючы пераможцам прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці 2010 года, перадае БЕЛТА.
Беларускія вытворцы павінны ствараць канкурэнтаздольны прадукт і ўмець прадаць на знешнім рынку. Такім чынам, будуць нарошчваць ВУП Беларусі. "Гэта не самамэта, гэта патрабаванне жыцця, будзе развівацца наша эканоміка, будуць лепей жыць людзі, наша будучае пакаленне", — сказаў першы віцэ-прэм'ер.
Беларусь з адкрытай эканомікай можа выжыць, калі зможа купіць энерганосьбіты, сыравіну, зрабіць з гэтай сыравіны, матэрыялаў канкурэнтаздольны прадукт і здолее яго прадаць, падкрэсліў Сямашка.