Сямашка паабяцаў пакараць міністра энэргетыкі Азярца

Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, перадае БелаПАН. Па словах чыноўніка, Беларусь даўно магла расплаціцца з Расіяй за электраэнэргію. Але нібыта віной стала непаваротлівасць міністра энергетыкі і яго каманды.


Пры гэтым ён не лічыць важкімі аргументы "Белэнэрга" і Мінэнерга, што цяжка набыць валюту для разлікаў з расійскай кампаніяй. Па словах Сямашкі, у будучыні такіх праблем удасца пазбегнуць, бо паступленне валюты ў краіну павялічваецца. Чыноўнік таксама адзначыў, што Беларусь магла б адмовіцца ад імпарту расійскай электраэнергіі.