Сямашка працягвае перамовы наконт расійскага газу

У іх удзельнічаюць першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка і  старшыня праўлення "Газпраму" Аляксей Мілер. 22 чэрвеня яны правялі чарговы раўнд перамоваў па дакументах, якія рыхтуюцца да падпісання, паведамляе БЕЛТА.


Нагадаем, што ранейшы газавы кантракт быў падпісаны ў 2006 годзе. Яго дзеянне заканчваецца сёлета. Беларусь хоча падпісаць атрымліваць газ па ўнутры расійскіх цэнах. Таксама нашыя чыноўнікі хочуць прывязаць новы газавы кантракт да продажу акцый "Белтрансгазу".