Сямікласнік абрабаваў жанчыну на 75 мільёнаў рублёў

Як піша газета "Вечерний Брест", здарэнне адбылося ў Пінску на вуліцы Касманаўтаў. У міліцыю пацярпелая заявіла аб зламаным замку і буйной грашовай прапажы. Невядомы скраў 8300 долараў, 4000 расійскіх рублёў, а таксама скарбонку з каштоўнасцямі.

Міліцыянты выявілі аднаго з падазраваных у крадзяжы. Ім апынуўся 13-гадовы вучань сёмага класа. У хлопца канфіскавалі частку скрадзеных грошай.

Паводле адной з версіяў, хлопец дзейнічаў не самастойна, а ў складзе групы. Аднак пакуль школьнік сваіх падзельнікаў не "здае". Паводле некаторых звестак, школьнік быў знаёмы з дзецьмі пацярпелай і, магчыма, бываў раней у абрабаваным доме. Менавіта таму ён так добра арыентаваўся ў кватэры і ведаў, калі жыхары будуць адсутнічаць.

Зараз вядуцца следчыя дзеянні.