Сярэднестатыстычны беларус жыве на 265 долараў

У прыбыткі насельніцтва залічваюць заробкі, даходы ад прадпрымальніцкай ды іншай дзейнасці, што прыносіць грошы, трансферы (пенсіі, дапамогі, стыпендыі), прыбыткі ад уласнасці і некаторыя іншыя.

Сярэдні прыбытак на душу насельніцтва ўтрая перавышае бюджэт пражыткавага мінімума, які на сёння складае 743,6 тысяч на месяц, перадае БЕЛТА.

Нагадаем, што сярэдні заробак у краіне на звестках за травень перавысіў 3,5 мільёны рублёў.