Сярэдні заробак у Мінску перавысіў 3 мільёны рублёў
Сталіца з'яўляецца лідарам па ўзроўні сярэдняга заробку.
У лістападзе ён склаў амаль 3 мільёны 200 тысяч рублёў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
На другой пазіцыі па заробках у лістападзе апынулася Мінская вобласць. Там сярэдні заробак склаў 2,4 млн. У Гомельскай вобласці гэты паказчык быў каля 2 мільёнаў 350 тысяч, у Магілёўскай — 2 млн 200 тысяч. Пятае месца займае Віцебская вобласць — тут атрымалі крыху менш за 2 мільёны 200 тысяч, на шостым Гродзенская — 2 мільёны 190 тысяч. Апошнюю пазіцыю па-ранейшаму займае Брэстчына. Сярэдні заробак у гэтым рэгіёне ў лістападзе склаў менш за 2 млн 100 тысяч рублёў.