Сяргей Гайдукевіч пераабраны старшынём ЛДП

Гайдукевіч быў пераабраны на безальтэрнатыўнай аснове, перадае БелаПАН. Дэлегаты з’езду падтрымалі яго кандыдатуру адзінагалосна.

57-гадовы палітык, які ўзначальвае Ліберальна-дэмакратычную партыю з 1995 года, паабяцаў зрабіць шмат за новы тэрмін свайго старшынства. Прычым Сяргей Гайдукевіч выказаў меркаванне, што гэта, магчыма, будзе яго апошні тэрмін на пасадзе лідара ЛДП.