Сяргей Карніленка перайшоў у “Крылья Советов”
У самарскі клуб беларус перайшоў з пецярбургскага “Зеніта”.
У "Зеніце" Карніленка гуляў з ліпеня 2009 года. З пецярбуржцамі ён выйграў бронзавыя медалі чэмпіянату Расіі.Усяго за час выступлення ў "Зеніце" беларускі нападаючы правёў 14 матчаў. Свой адзіны гол ён забіў у дэбютнай гульні 2 жніўня 2009 у сустрэчы супраць раменскага "Сатурна". У 2011 годзе Карніленка гуляў за англійскі "Блэкпул" на ўмовах арэнды. Кантракт з "Крыльями Советов" падпісаны да 31 траўня 2014 года. У гэтай камандзе 28-гадовы Сяргей Карніленка будзе гуляць пад 18-м нумарам.