Сяргей Каваленка абвясціў галадоўку

Міліцыя не паспела падрыхтаваць да суда ўсе неабходныя паперы. Пакуль у Першамайскім РАУС актывіста дапытваюць і складаюць пратаколы.

Сяргей Каваленка паведаміў праз сваю жонку, што абвяшчае галадоўку на знак пратэсту супраць свайго незаконнага, на думку актывіста, затрымання.